19 красавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Мінпрацы страціла кантроль над сітуацыяй з заробкамі

22
Генадзь Фядыніч: Мінпрацы страціла кантроль над сітуацыяй з заробкамі
Генадзь Фядыніч
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Улады не хвалюе, што людзям няма за што жыць.

Старшыня Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч пракаментаваў «Салідарнасці» інцыдэнт на стадыёне «Дынама».

«Затрымак заробкаў цяпер няма толькі хіба што на буйных прадпрыемствах. Што тычыцца малых прадпрыемстваў, у тым ліку і прыватных, то тут гэтая праблема становіцца ўжо звыклай», - распавёў «Салідарнасці» старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

На думку прафсаюзнага лідара, за нявыплату заробкаў трэба ўводзіць крымінальную адказнасць:

«Людзям няма за што жыць. Ім трэба плаціць за камунальныя паслугі, а не заплаціш своечасова, атрымаеш штраф. Нікога не хвалюе, у што апранаюцца твае дзеці, што яны ядуць - ні наймальніка, ні ўлады на самым версе. Вось няма грошай - і ўсё! Выбачайце, але чалавек уладкаваўся на працу, падпісаўшы кантракт пад канкрэтныя ўмовы, дык выконвайце іх!», - мяркуе Фядыніч.

Генадзь Фядыніч мяркуе, што праз складаную сітуацыі з выплатамі заробкаў неабходна заканадаўча спрасціць працэдуру іх спагнання.

«Гісторыя на «Дынама» - гэта, напэўна, крык душы. Наўрад ці гэта адзінкавая гісторыя. Такое ўражанне, што Мінпрацы проста не маніторыць як след сітуацыю з заробкамі. Тым больш што такое адбываецца напярэдадні Вялікдня, калі многія рыхтуюцца да свята. Дзяржаве, міністэрству працы, дзяржкантролю менавіта тут трэба прыкласці свае намаганні, каб людзям плацілі за іх працу», - кажа старшыня прафзвязу РЭП.

Як паведамляў сайт charter97.org, 28. красавіка блізу 14 гадзін у Менску на стадыёне «Дынама», дзе ідзе рэканструкцыя, мужчына залез на вежавы кран.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках