29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочы, які пратэставаў на кране: Будаўнічыя фірмы падманваюць людзей

7
Рабочы, які пратэставаў на кране: Будаўнічыя фірмы падманваюць людзей
Дзмітрый Сталяроў
Фота: БелаПАН

Аддзелачнік з Віцебска Дзмітрый Сталяроў патлумачыў, што прымусіла яго залезці на вежавы кран у Менску.

Пра гэта брыгадзір аддзелачнікаў з Віцебска Дзмітрый Сталяроў распавёў у інтэрв'ю «Еўрарадыё»:

- Учора вы не змаглі распавесці журналістам, што падштурхнула вас да такога ўчынку. Было вядома толькі пра вашу пекрамогу ў судзе і што вам так і не вярнулі грошы.

- Праблема ў тым, што будаўнічыя фірмы падманваюць людзей, якія працуюць не першы дзень і робяць справу якасна, шчыра. З ААТ «ДвенскБуд» я судзіўся блізу сямі месяцаў. Там было шмат пытанняў, спачатку справу пакідалі без разгляду. У выніку паводле адной з заяў была прынятая пастанова (брыгадзе Сталярова пастанавілі выплаціць 64 мільёны - рэд). Але захадаў у канфіскацыі гэтых грошай не праводзілася. Інвестар не плаціў генпадрадчыку. Генпадрадчык, у сваю чаргу, не плаціў мне. Фірма падала на ліквідацыю. Судовыя выканаўцы разводзілі рукамі.

- Гэта адзіная прычына, чаму вы паехалі ў Менск?

- З фактамі несправядлівасці мы сутыкнуліся і ў ТАА «Зорстрой». Грошы выплацілі, але не ўсе. Я працу сваю выканаў добра, а яны не палічылі патрэбным нармальна расплаціцца, скарысталіся цяжкім часам, калі няпроста весці бізнэс. Але і гэта не ўсё... Больш за месяц я і яшчэ адзін таварыш працавалі з ААТ «Юніты-Альянс». І там з імі не разлічыліся, звольнілі вельмі дзіўным чынам. Карацей, у маім жыцці была вельмі працяглая чорная паласа.

- З падачы менскай міліцыі разышлася інфармацыя, што вы - раней судзімы.

- Гэта не праўда. Судзімы - гэта калі ёсць пастанова суда. У мяне яшчэ суда не было. Я цяпер праходжу паводле справы як абвінавачаны. Мяркую, што тыдні праз два пачнецца суд.

- У чым абставіны гэтай крымінальнай справы?

- Гэта звязанае з фірмай «Зорстрой», пра якую я вам ужо распавядаў.

- Наколькі вядома, вам не выплачвалі заробак, і вы хацелі забраць з сабой іх будаўнічы інструмент...

- Калі быць дакладным, то ўчыніў крадзеж. Гэты ўчынак кваліфікавалі паводле часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.

- Упершыню чуем, каб абвінавачваны так проста казаў, што ўчыніў крадзеж.

- Гэта ўжо ўстаноўлена. Ёсць пэўныя факты. Што тут хаваць? Жыццё не такое доўгае, каб я вас падманваў. Аднак самі разумееце, што мяне падштурхнула здзейсніць гэтае правапарушэнне, нават злачынства, можна сказаць.

- Ці праўда, што вы служылі ў АМАПе?

Пасля войска чатыры месяцы быў там на стажыроўцы. Уладкоўваўся на службу, але ў выніку туды не патрапіў. Потым жыццё з міліцыяй наважыў не звязваць і пайшоў у будаўнічую сферу.

Нагадаем, што аддзелачнік з Віцебска Дзмітрый Сталяроў узлез учора ўдзень на вежавы кран на стадыёне «Дынама» ў Менску з патрабаваннем вярнуць яму многамільённыя пазыкі ў заробку.

У агульнай складанасці мужчына правёў наверсе больш за пяць гадзін. А 18.15 ён пачаў спускацца ўніз. Калі працоўны спусціўся з крана, да яго адразу ж падышлі людзі ў рабочай форме, узялі пад рукі і пасадзілі ў белы мікрааўтобус. Хто былі гэтыя людзі, невядома.

Пазней Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар менскай міліцыі, паведаміў, што ў Дзмітрыя Сталярова, маладога мужчыны, які залез на будаўнічы кран каля стадыёна «Дынама» і патрабаваў выплаты пазык у заробку, узятыя тлумачальныя запіскі ў РУУС Ленінскага раёна Менска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках