24 красавiка 2024, Серада, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Мазынскі ставіць спектакль пад назвай «Карта паляка»

Валер Мазынскі ставіць спектакль пад назвай «Карта паляка»
Валер Мазынскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Спектакль пад назвай «Карта паляка» плануецца паказаць на беластоцкай сцэне ў верасні, у рамках тэатральнага фестывалю.

Фінансуе пастаноўку польскі бок. Потым магчымая і тэлевізійная версія спектакля на «Белсаце».

Аб будучай пастаноўцы рэжысёр праекта Валер Мазынскі распавёў «Радыё Рацыя».

- Гэта павінна быць нейкае відовішча на тэатральнай сцэне. Гэта ўжо не кіно, але там можа быць і кіно, бо сучасныя сродкі гэта дазваляюць і нават неяк і патрабуюць, каб усе гэта было разам. Гэта матэрыял, які цяпер яшчэ пішацца і рэалізоўвацца ён будзе ў Беларусі, але мы возьмем удзел у фестывалі ў Польшчы, у Беластоку. Потым, магчыма, мы пакажам гэта дома, а можа і яшчэ ў Польшчы. Тэма вельмі цікавая і назва спектакля будзе «Карта паляка».

- А хто фінансуе пастаноўку?

- Гэтая, вядома, фінансуюць не ў нас, бо пад такую назву ніхто мне тут грошай не дасць. Ідэя ўзнікла з польскага боку, калі больш канкрэтна і тэрытарыяльна казаць, то фінансаванне будзе з Беластока.

- А які будзе далейшы лёс спектакля?

- Прэм'ера павінна быць у Польшчы, потым хацелася б яе запісаць для «Белсата». Такія ў нас планы. Усё будзе залежаць ад таго, што атрымаецца. Калі выйдзе цікава, то можа мы і тут сыграем, а можа і яшчэ куды-небудзь з'ездзім. Я думаю будзе даволі мабільная акторска-рэжысёрская група. Жыццё спектакля заўсёды залежыць ад таго, якім ён атрымаўся.

Ваша імя ўваходзіць у дзясятку найлепшых тэатральных рэжысёраў Беларусі ўсіх часоў. Каго б вы хацелі адзначыць са сваіх калегаў, якія пастаноўкі і тэатры, на ваш погляд, вартыя ўвагі не сёння?

На жаль, я аддзелены ад нашага тэатра ўжо даўно: з 2000 года. Я быў вымушаны сысці і перакваліфікаваўся ў «кіношніка». Я займаюся дакументальнымі фільмамі, але калі чалавек аддаў жыццё тэатру, то тэатр нікуды не дзенецца, дзесьці там варушыцца і стала пра сябе нагадвае, вымушае глядзець новую драматургію і хочацца часам зірнуць на спектаклі, на якія я ўсё ж баюся хадзіць, бо вельмі шмат расчараванняў.

Наш тэатр, на жаль, у вельмі рэдкіх момантах паказвае тое, што сёння робіцца ў нас на вуліцы: пра жыццё. Ён увесь час звяртаецца ці то да глыбокай гісторыі, ці ўвогуле да нейкай камедыі, каб толькі не закранаць сучаснасці. Такой самацэнзуры, якая сёння існуе ў нашых тэатрах, не было нават пры Савецкім Саюзе, і гэта я ведаю дакладна, бо я там быў добры кавалак часу. Ад гэтага тэатр не можа па-жывому развівацца.

Тэма «Карты паляка» неадназначна ўспрымаецца ў Беларусі, асабліва яе ўладамі. Праз пэўныя выгоды ўладальнікамі «карты» імкнуцца стаць не толькі тыя грамадзяне Беларусі, хто мае польскія карані. Таму тэма будучага спектакля актуальная па абодва бакі мяжы.

Нагадаем, што летась Валер Мазынскі зняў і паказаў у Менску фільм пра Кастуся Каліноўскага пад назвай «Каліноўскі: апошнія дні. Спроба рэканструкцыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках