28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі Нацбанкаў Беларусі і Польшчы правялі сустрэчу ў Варшаве

Кіраўнікі Нацбанкаў Беларусі і Польшчы правялі сустрэчу ў Варшаве
Павел Калавур

Бакі абмяркоўвалі ў тым ліку магчымасці прыцягнення Беларуссю міжнароднай тэхнічнай дапамогі з праграмамі ЕЗ.

Кіраўнік Нацбанку Беларусі Павел Калавур сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Нацбанку Польшчы Марэкам Бэлькам. Сустрэча прайшла 28 красавіка ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі беларускага рэгулятара ў польскі Нацбанк. Тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні пашырэння ўзаемадзеяння цэнтральных банкаў дзвюх краін.

Паводле інфармацыі прэс-службы Нацбанку, падчас перамоў бакі абмяняліся інфармацыяй аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краін у I квартале 2016 года, распавялі пра характарыстыкі банкаўскіх сістэм і асаблівасці грашова-крэдытнай палітыкі ў дзвюх дзяржавах.

Сярод асобных кірункаў далейшага супрацоўніцтва абмяркоўвалі магчымасці прыцягнення Беларуссю міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграмах Еўрапейскага Звязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках