29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінспорту: Зробім усё для «Начных ваўкоў» у Беларусі

60
Мінспорту: Зробім усё для «Начных ваўкоў» у Беларусі

Міністэрства спорту і турызму зладзіць сардэчны прыём пуцінскім байкерам, хоць праціраць асфальт пакуль не гатовае.

Уранку 29 красавіка ўдзельнікі мотаклуба «Начныя ваўкі» выехалі з Масквы на мотапрабег «Дарогі Перамогі - на Берлін», паведамляе ТАСС.

Маршрут байкераў ляжыць праз Беларусь, Польшчу, Славаччыну, Аўстрыю, Чэхію і Нямеччыну. Падчас акцыі яны збіраюцца наведаць могілкі савецкіх воінаў і помнікі савецкіх жаўнераў, а ў Берліне разам з мясцовымі матацыклістамі, супрацоўнікамі генконсульства і прадстаўнікамі ветэранскіх арганізацый - узяць удзел у памятных мерапрыемствах. Плануецца, што мотапрабег скончыцца 9 траўня ў Берліне.

Пра акцыю чальцы мотаклуба распавядалі на сустрэчы з журналістамі, якая адбылася ў Маскве 31 сакавіка ў рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем удзельнікаў з Менска, паведамляе сайт мотаклуба «Начныя ваўкі».

Каардынаваць дзеянні ўдзельнікаў мотапрабегу на тэрыторыі Беларусі будзе Міністэрства спорту і турызму. Прадстаўнік гэтага міністэрства Пятро Крумкач, які ўзяў удзел у відэаканферэнцыі, запэўніў, што да забеспячэння патрыятычнага мотапрабегу міністэрства «падыходзіць вельмі сур'ёзна». «Нададзім усё неабходнае садзейнічанне ў перамяшчэнні мотамаршу на дарогах рэспублікі. Асфальт, вядома, праціраць не станем, ён у нас і так заўсёды чысты, але дарога для мотапрабегу ў Беларусі будзе нязменна гладкай», - цытуе беларускага чыноўніка сайт мотаклуба.

Паводле інфармацыі ТАСС, МЗС Расеі праінфармавала ўрады еўрапейскіх краін аб падрыхтоўцы мотапрабегу з падрабязным указаннем маршруту і падрыхтоўцы мерапрыемстваў, аднак 29 красавіка Польшча заявіла, што не мае намеру прапускаць удзельнікаў мотапрабегу праз сваю тэрыторыю.

Аналагічная сітуацыя мела месца летась. За дзень да пачатку прабегу Польшча папярэдзіла, што расейскім байкерам будзе адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Польшчы - першай з краін ЕЗ на шляху матацыклістаў. 27 красавіка ўдзельнікі мотапрабегу дабраліся да беларуска-польскай мяжы, але праехаць на тэрыторыю ЕЗ змаглі далёка не ўсе. Пазней пакінутым удзельнікам мотапрабегу ўсё ж удалося паасобку дабрацца да Берліна.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках