17 красавiка 2024, Серада, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прадоўжылi санкцыі супраць Лукашэнкі

24
ЗША прадоўжылi санкцыі супраць Лукашэнкі

Пастанова аб змякчэнні санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў падоўжаная да 31 кастрычніка 2016 года.

«Міністэрства фінансаў ЗША з улікам кансультацый і ў каардынацыі з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША падаўжае дазвол на ўкладанне ўгодаў з беларускімі прадпрыемствамі, якія падпадаюць пад санкцыі згодна з указам прэзідэнта ЗША №13405. Гэты дазвол не вызваляе заблакаваную ўласнасць гэтых прадпрыемстваў», - гаворыцца ў паведамленні Мінфіна, піша БелаПАН.

Санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзідэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў перыядычна падаўжаліся.

У санкцыйны спіс уваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно».

29 кастрычніка 2015 года Мінфінансаў ЗША прыняло пастанову аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода (да 30 красавіка 2016 года), дазволіўшы транзакцыі. Пры гэтым, калі сума ўгоды перавышае 10 тысяч даляраў, грамадзяне ЗША абавязаныя ставіць у вядомасць кіраўніцтва кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента.

«Мы заклікаем беларускі ўрад зрабіць дадатковыя пазітыўныя крокі для паляпшэння пазіцыі ў дачыненні да правоў чалавека і дэмакратыі», - заяўляў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі 30 кастрычніка на брыфінгу ў Вашынгтоне.

У пачатку лістапада 2015 года Менск наведалі два намеснікі памочніка дзяржсакратара ЗША - у справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк і ў пытаннях дэмакратыі, правах чалавека і працы Роберт Бершчынскі. Яны заявілі журналістам, што ЗША могуць аднавіць санкцыі ў выпадку пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выказаўшы пры гэтым надзею на далейшае паляпшэнне беларуска-амерыканскіх стасункаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках