28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На перамовах у Менску дамовіліся аб поўным спыненні агню на Данбасе

7
На перамовах у Менску дамовіліся аб поўным спыненні агню на Данбасе

Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы падтрымалі рэжым поўнага спынення агню, які павінен наступіць з 30 красавіка 2016 года.

Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратарка Леаніда Кучмы Дарка Аліфер, паведамляе charter97.org.

Падчас пасяджэння Трохбаковай кантактнай групы Леанід Кучма яшчэ раз агучыў пазіцыю ўкраінскага боку: без развязання блока пытанняў аб бяспецы немагчыма перайсці да разгляду палітычных пытанняў, у тым ліку, да пытання аб выбарах на непадкантрольнай Украіне частцы Данбаса: цяпер няма ніякіх умоў для іх правядзення.

Сёння ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы выступілі з заявай пра сваю падтрымку рэжыму поўнага спынення агню, які павінен наступіць з 30 красавіка 2016 года. Гэта заява з'яўляецца працягам мірных ініцыятыў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Хочацца спадзявацца, што гэтая заява дасць імпульс для развязання праблем блока пытанняў аб бяспецы.

Падчас папярэдняй сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы 20 красавіка ўсе бакі падтрымалі ініцыятыву ўкраінскага боку аб вызваленні закладнікаў напярэдадні Вялікадня. Аднак гэты працэс сарваны прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

Украіна ініцыявала і адкрыла 2 пункты пропуску ў Луганскай вобласці – ля Станіцы Луганскай і Залатога - каб у памінальныя дні жыхары Луганшчыны маглі спакойна перасякаць лінію судакранання. Аднак, на жаль, праз парушэнні рэжыму спынення агню прадстаўнікамі асобных раёнаў Луганскай вобласці гэтыя КПЧУ не працуюць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках