20 красавiка 2024, Субота, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага міліцыянта, які выратаваў дзіця ад наезду, ўзнагародзілі імянным корцікам

33

Такой узнагародай супрацоўнік міліцыі "ўганараваны за смелы ўчынак, вестка пра які разляцелася па ўсім свеце".

На пасяджэнні калегіі МУС Беларусі 28 красавіка міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч уручыў халодную зброю - корцік - супрацоўніку Чыгуначнага (Віцебск) аддзела дэпартамента аховы МУС прапаршчыку міліцыі Сяргею Баталку, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе МУС, такой узнагародай супрацоўнікі міліцыі "ўганараваны за смелы ўчынак, вестка пра які разляцелася па ўсім свеце". Увечары 2 сакавіка ён выхапіў школьніка з-пад колаў "Пэжо", што не суняўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам на вуліцы Будзённага ў Віцебску, і прыняў удар на сябе.

Нагадаем, у выніку наезду міліцыянт атрымаў удар левай цыбалкі, яму надалі медыцынскую дапамогу без шпіталізацыі. Шасцікласнік не пацярпеў. Кіроўца 1957 года нараджэння, які ўчыніў наезд на пешаходаў, не здолеў патлумачыць, куды спяшаўся. Ён прыцягнуты да адказнасці паводле ч.1 арт.18.17 і ч.5 арт.18.22 КоАП.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках