25 красавiка 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч скардзіцца, што яму занадта шмат замарозілі ў ЕЗ

14
Януковіч скардзіцца, што яму занадта шмат замарозілі ў ЕЗ
Віктар Януковіч
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пераконвае Суд ЕЗ, што сумы замарожаных грошай у Еўропе - занадта вялікія.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аб судовых слуханнях у справе "Віктар Януковіч супраць Рады ЕЗ", піша Deutsche Welle.

Такія слуханні адбыліся ў пятніцу ў Люксэмбургу за зачыненымі дзвярыма. Аргументы Януковіча падалі ягоныя адвакаты, патрабуючы скасаваць санкцыі ЕЗ, накладзеныя ў сакавіку 2014 года.

Сярод іншага адвакаты заявілі, што Януковіч адмаўляе сваю віну ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў.

Акрамя таго, Януковіч заяўляе пра "празмерную" суму замарожаных на ягоных еўрапейскіх рахунках сродкаў.

"Экс-прэзідэнт, які хаваецца ад украінскага правасуддзя ў Расеі, намагае, што сума замарожаных на ягоных рахунках сродкаў перавышае суму незаконна прысвоенай маёмасці, якую яму прыпісваюць", - піша выданне.

"Раз агульны кошт маёмасці, якая была нібыта незаконна здабытая, вядомы, замарожванне сродкаў на суму, што перасягае гэты кошт, з'яўляецца неапраўданым", - заяўляюць адвакаты Януковіча.

У адказ на гэта, як піша выданне, прадстаўнікі ЕЗ у судзе заявілі, што замарожванне ўсіх сродкаў на рахунках Януковіча ў еўрапейскіх банках не з'яўляецца празмерным, сярод іншага, бо "гэта, напэўна, не адзіныя сродкі, якія мае Віктар Януковіч".

Падчас слуханняў справы Суд ЕЗ заслухаў пазіцыі старон, вырак у справе будзе прыняты пазней.

Як вядома, у студзені 2016 года Генпракуратура Украіны паведаміла, што Віктар Януковіч праходзіць абвінавачаным у шасці справах.

Агулам яго вінавацяць у авалоданні дзяржаўнай маёмасцю на суму 809 мільёнаў грыўняў.

Сярод іншага, заяўляе следства, экс-прэзідэнт шляхам злоўжывання ўладай завалодаў комплексам будынкаў у Пушчы-Вадзіцы і прысвоіў зямлі ўрочышча Міжгор’е на агульную суму больш за 540 млн грыўняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках