25 красавiка 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Каліфорніі адбыліся сутычкі паміж прыхільнікамі і апанентамі Трампа

2
У Каліфорніі адбыліся сутычкі паміж прыхільнікамі і апанентамі Трампа
ФОТА: EPA/UPG

Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Амаль 20 чалавек арыштаваныя ў горадзе Коста-Меса (штат Каліфорнія, ЗША) пасля сутыкненняў, якія адбыліся паміж прыхільнікамі Дональда Трампа і ягонымі апанентамі, паведаміў у пятніцу брытанскі тэлеканал Sky News.

Аб пацярпелых не паведамляецца. Спачатку пратэсты мелі мірны характар, аднак затым сітуацыя напалілася. Пратэстоўцы перацялі дарогі, некаторыя размахвалі мексіканскімі сцягамі.

Трамп вядомы жорсткай пазіцыяй у іміграцыйным пытанні. Ён параўноўваў імігрантаў з атрутнымі змеямі, заклікаў усталяваць сцяну на мяжы з Мексікай на прыклад таго, як Ізраіль стварыў агароджу на Заходнім беразе ракі Ярдан.

Пакуль Трамп - фаварыт у барацьбе за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі. Вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты на партыйным з'ездзе ў ліпені гарантавана ў выпадку, калі кандыдат набярэ 1237 галасоў. Правядзенне 58-ых выбараў прэзідэнта ЗША запланаванае на 8 лістапада 2016 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках