29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкам забаранілі русіфікаваць прозвішчы

29
Таджыкам забаранілі русіфікаваць прозвішчы
Эмамалі Рахмон
ФОТА: AFP

У Таджыкістане афіцыйна забаранілі русіфікаваныя прозвішчы і імя па бацьку ў дакументах этнічных таджыкаў.

Пра гэта паведаміў намеснік службы ЗАГС Таджыкістана Джалолідзін Рахімаў у інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Новыя правілы былі ў сакавіку зацверджаныя прэзідэнтам Эмамалі Рахмонам. Паводле новых норм, дзеці этнічных таджыкаў, бацькі якіх маюць прозвішчы, якія заканчваюцца на -ов або -ова, цяпер будуць атрымліваць пасведчанне аб нараджэнні з таджыкскім прозвішчам», - адзначаецца ў публікацыі.

Сам прэзідэнт памяняў русіфікаванае прозвішча Рахмонаў на таджыкскую Рахмон у 2007 годзе.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках