20 красавiка 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукамол» сустрэў з кветкамі «Начных ваўкоў» у Менску

48

Калона «Начных ваўкоў» у складзе прыкладна 50 матацыклістаў прыехала да Кургана Cлавы ў Менску.

Да матацыклам былі прымацаваныя сцягі Расеі, СССР і сімволіка «Начных ваўкоў». На некалькіх матацыклах бачныя сцягі Рэспублікі Беларусь. Узначальвае калону Аляксандр Залдастанаў - сябра прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і заснавальнік байк-клуба.

Сустракалі іх амаль 20 актывістаў пралукашэнкаўскага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі са сцягамі і кветкамі, паведамляе «Радыё Свабода».

ФОТА: SVABODA.ORG

Байкеры ўсклалі кветкі да Кургана Cлавы і наладзілі імправізаваны мітынг-рэквіем. Залдастанаў выступіў з прамовай, заявіў, што 9 траўня - святая для ўсіх дата, і яны хочуць сустрэць яе на месцы капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны. Пасля прамовы пачалося калектыўнае фатаграфаванне. Далей байкеры плануюць ехаць у мемарыял у Хатыні.

Прадстаўнікі байкерскага клуба «Начныя ваўкі» збіраюцца правесці мотапрабег да Бэрліна, іх і маршрут ляжыць праз Беларусь. Раніцай 1 траўня яны правядуць прэс-канферэнцыю ў Берасці ў консульстве Расеі. Пасля гэтага яны збіраюцца разам паехаць да памежнага пераходу «Варшаўскі мост». У мінулым годзе іх маршрут на гэтым і закончыўся. У гэтым годзе таксама могуць узнікнуць цяжкасці, бо Польшча ўжо абвясціла, што не збіраецца прапускаць расейскіх байкераў на сваю тэрыторыю.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках