19 красавiка 2024, Пятніца, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя рыхтуюцца сустрэць Вялікдзень

6
Праваслаўныя рыхтуюцца сустрэць Вялікдзень

Праваслаўныя вернікі ўсяго свету 30 красавіка адзначаюць Вялікую суботу.

Людзі рыхтуюцца сустрэць самае важнае хрысціянскае свята - Уваскрасенне Хрыстова, ці Вялікдзень.

Нягледзячы на тое, што большасць з 15 памесных праваслаўных цэркваў свету ўжо перайшлі на падлік святочных дат па грыгарыянскім календары, Вялікдзень усе яны сустракаюць у адзін дзень, які разлічваецца па календары юліянскім. Гэтага календара, які інакш называецца "старым стылем", у духоўным жыцці дагэтуль прытрымліваюцца Грузінская, Сербская, Іерусалімская і Расейская праваслаўная цэрквы, у склад якой уваходзіць Беларускі экзархат.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел узначаліць велікоднае богаслужэнне, якое пройдзе ў галоўным праваслаўным храме Менска - Свята-Духавым кафедральным саборы на плошчы Свабоды. А 23.00 там пачнецца паўночная служба з канонам Вялікай суботы, а 23.45 адбудзецца хрэсны ход, паведамляе БелаПАН.

Галоўнае набажэнства дня пачнецца апоўначы, якая абвесціць наступ Вялікадня.

Паўночная служба з канонам Вялікай суботы ў саборы святых Пятра і Паўла на Нямізе пачнецца а 23.30. Апоўначы тут адбудзецца хрэсны ход, а пасля - боская літургія. Гэтая царква вядомая менчукам у тым ліку як храм, дзе многія набажэнствы вядуцца на беларускай мове. Тым не менш велікодная служба ў саборы пройдзе на царкоўнаславянскай мове.

З 21.00 да 24.00 адбудзецца прадвялікоднае набажэнства ў капліцы ў гонар іконы Божай Маці "Спагнанне загінулых" у памяць подзвігу ліквідатараў і ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З паўночы і да чатырох гадзін раніцы вернікі змогуць наведаць велікодную службу і памаліцца за ўсіх загінулых і пацярпелых праз самай буйной тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва, якая адбылася 30 гадоў таму.

Велікодныя набажэнствы пройдуць ва ўсіх праваслаўных храмах Менска.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках