25 красавiка 2024, Чацвер, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама і Джон Кэры прыедуць у Варшаву на саміт NATO

1
Барак Абама і Джон Кэры прыедуць у Варшаву на саміт NATO
Фотa: Mandel Ngan/AFP/Getty Images

Дзяржаўны дэпартамент ЗША пацвердзіў, што ў ліпені на саміт NATO ў Польшчу прыляцяць прэзідэнт Барак Абама і дзяржсакратар Джон Кэры.

У сваім лісце польскаму народу з нагоды 225-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі 3 траўня дзяржсакратар Джон Кэры напісаў, што ён разам з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам мерацца наведаць Польшчу ў ліпені падчас саміту NATO, які будзе магчымасцю «паказаць моц Паўночнаатлантычнага Альянсу і ўмацаваць злучнасць у няпросты час абвастрэння сітуацыі на міжнароднай арэне».

Таксама ў лісце Кэры падкрэсліў важнасць польска-амэрыканскіх стасункаў, паведамляе Радыё Польшча.

«Сёння нашы краіны шчыльна супрацоўнічаюць у сфэрах эканомікі і дзяржаўнай бяспекі, а нашы жаўнеры поплеч служаць у шмат якіх рэгіёнах свету. Разам мы поўныя адвагі супрацьстаяць усім пагрозам дзеля бяспекі і дабрабыту нашых грамадзян», - адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Нагадаем, саміт NATO ў Варшаве запланаваны на 8-9 чэрвеня 2016 года. Дзея пройдзе на варшаўскім Нацыянальным стадыёне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках