28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула на Данбас новыя танкі і боепрыпасы

8
Расея перакінула на Данбас новыя танкі і боепрыпасы
ФОТА: REUTERS

Расея перакінула на акупаваную тэрыторыю Луганскай вобласці 24 танкі і 320 тон боепрыпасаў.

Як паведамляе Галоўная ўправа разведкі Мінабароны Украіны, 29 красавіка з тэрыторыі РФ прыбылі:

у Луганск - 24 танкі (пасля рамонту);

у Ізварын - 8 вагонаў з боепрыпасамі (320 тон);

у Ровенькі - 1000 тон дызельнага паліва.

Акрамя таго, супраціўнік узмацняе перадавыя падраздзяленні на Данецкам кірунку. Перамешчаныя:

- З боку Макееўкі праз Данецк у паўночным кірунку - гаўбічная батарэя 122-мм гаўбіц Д-30 "5-й асобнай мотастралковай брыгады" (Макееўка), па адным агнявым узводзе са 152-мм гаўбіцы "Мста-Б" і 122-мм рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню "Град" "асобнай артылерыйскай брыгады" (Данецк) "1-га армейскага корпуса";

- Праз Макееўку ў заходнім кірунку - да двух танкавых рот "5-й асобнай мотастралковай брыгады".

У прамысловай зоне Аўдзееўка адбылася чарговая ратацыя падраздзяленняў "1-га мотастралковага батальёна 11-га асобнага мотастралковага палка" (Макееўка).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках