29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Гомеля маршрутка трапіла ў ДТЗ

1

Пацярпелі два пасажыры маршрутнай таксоўкі. Яны шпіталізаваныя.

Значнае ДТЗ адбылося 30 красавіка блізу 13:30 у цэнтры Гомеля, піша БелаПАН.

Маршрутная таксоўка №14 «Пежо» падчас руху вуліцай Савецкай у кірунку плошчы Леніна, на скрыжаванні з вуліцай Камунараў сутыкнулася з легкавым аўтамабілем «Таёта». Пасля сутыкнення мікрааўтобус рэзаўся ў сцяну крамы «Стары універмаг», затым яго адкінула на ходнікі. Пешаходы цудам пазбеглі наезду, паспеўшы адскочыць ад аўтамабіля. «Таёта» пасля сутыкнення рэзнулася ў ліхтар.

ФОТА: BELTA.BY

Удар аб сцяну крамы быў настолькі моцным, што прадаўцы гандлёвага аб'екта падумалі, што ва ўнівермагу адбыўся выбух, і выбеглі на вуліцу.

Пацярпелі два пасажыры маршрутнай таксоўкі. Яны шпіталізаваныя. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Таёты» не пацярпеў. У мікрааўтобуса і легкавога аўтамабіля пашкоджанні. У маршруткі адвалілася пярэдняе кола, у «Таёты» пашкоджаны капот.

Са словаў супрацоўнікаў ДАІ, пакуль рана казаць пра вінаватых у аварыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках