19 красавiка 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікам Карт паляка будзе лягчэй уладкаваць сваё жыццё ў Польшчы

22
Уладальнікам Карт паляка будзе лягчэй уладкаваць сваё жыццё ў Польшчы
ФОТА: POLSKA PRESS

Сенат Польшчы прыняў змены да закона аб Карце паляка, якія прадугледжваюць спрашчэнне працэдуры атрымання польскага грамадзянства.

Сенат Польшчы 29 красавіка аднагалосна прагаласаваў за змены да закона аб Карце паляка (дакумент, які выдаецца грамадзянам СНД і краін Балтыі і пацвярджае прыналежнасць да польскага народу - Рэд.), якія прадугледжваюць спрашчэнне працэдуры атрымання польскага грамадзянства для ўладальнікаў гэтага дакумента, паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле ацэнак Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, дзякуючы ўнесеным зменам у краіну могуць прыехаць некалькі дзясяткаў тысяч палякаў і асобаў польскага паходжання з усходніх зямель былой Рэчы Паспалітай.

Дзякуючы прынятым Сенатам зменам, уладальнікі Карт паляка змогуць бясплатна атрымліваць від на жыхарства (Karta Stałego Pobytu) у Польшчы, а пасля года пражывання - падаваць дакументы на атрыманне польскага грамадзянства. Акрамя таго, прадугледжваецца, што ўладальнікі Карты паляка змогуць падаць заяву на атрыманне грашовай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на пражыванне цягам 9 месяцаў. Да таго ж, яны змогуць атрымаць субсідыі на арэнду жылля, інтэнсіўныя курсы польскай мовы або прафесійныя курсы. У законе прадугледжаная і фінансавая дапамога для чальцоў сям'і ўладальнікаў Карт. Акрамя таго, уладальнікі Карт паляка будуць вызваленыя ад консульскіх выплатаў за візы і іншыя заявы.

Новаўвядзеннем стане і тое, што заяву на атрыманне Карты паляка можна будзе падаць не толькі ў польскіх консульствах, але і ў ваяводскіх управах у Польшчы.

Гэтая праграма пачне дзейнічаць з 2017 года.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках