28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Баранавічамі з'явіліся расцяжкі супраць пуцінскіх байкераў

33

На аўтамабільных мастах ў Баранавіцкім раёне вывешаныя расцяжкі ў знак пратэсту супраць пракрамлёўскіх байкераў з клуба «Начныя ваўкі».

Расцяжкі з'явіліся а 13:00 на мастах транспартных развязак каля вёскі Каўпеніца, баранавіцкага мікрараёна Паўночны і пасёлку Зорны.

На банэрах змешчаныя надпісы «Не фашызму! І расейскаму таксама. Пуцінцы, збірайцеся дадому!», «Беларусь не Расея», «Мы сваю зямлю нікому не аддамо».

ФОТА: SVABODA.ORG

Як распавялі «Радыё Свабода» прадстаўнікі руху «За Свабоду», расцяжкі правіселі больш за гадзіну:

«Грузапаток на трасе быў ажыўлены, машыны віталі транспаранты сігналамі. У гэты час шмат ехала і аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Два з трох транспарантаў былі зробленыя па-расейску свядома, бо асноўны пасыл быў для расейцаў. Акцыю ўважаем удалай. Галоўным уважаем тое, што людзі гэта ўбачылі. І галоўны пасыл, што ёсць людзі, якія будуць абараняць сваю зямлю ад усякай брыдоты», - паведамілі неназваныя актывісты.

Прадстаўнікі байкерскага клуба «Начныя ваўкі» збіраюцца правесці мотапрабег да Бэрліна, іх і маршрут ляжыць праз Беларусь. Раніцай 1 траўня яны правядуць прэс-канферэнцыю ў Берасці ў консульстве Расеі. Пасля гэтага яны збіраюцца разам паехаць да памежнага пераходу «Варшаўскі мост». Летась іх маршрут на гэтым і спыніўся. Сёлета таксама могуць узнікнуць цяжкасці, бо Польшча ўжо абвясціла, што не збіраецца прапускаць расейскіх байкераў на сваю тэрыторыю.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках