18 красавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: наробяць запазычанасцяў, а потым будуць слёзы размазваць па шчоках

18

Беларускія ўлады стабільна жывуць не па сродках.

Ёсць словы, якія, у пэўным сэнсе, ператвараюцца ў сімвалы калі не эпохі, дык, прынамсі, нейкага прамежку часу. Што тычыцца часоў Лукашэнкі, напэўна, сімвалізаваць іх не ў апошнюю чаргу будуць словы «стабільнасць» і «жыццё не па сродках», інфармуе «Белсат».

У сённяшняй Беларусі гэтыя словы даўно рэалізаваныя: дзяржава стабільна жыве не па сродках. Як прыклад - чарговы рост замежнай запазычанасці Беларусі, з пачатку года - на 4,2% у далярах ЗША. І больш чым на 10% - калі ў рублях.

«Дрэнна тое, што пазыкі растуць. Самі адсоткі за гэтыя пазыкі даволі такі цяжкія для Беларусі. На сённяшні дзень мы самі не ў стане абслугоўваць пазыкі, таму давядзецца браць крэдыты», - заявіў эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія"Леанід Заіка.

«Грошы, якія Лукашэнка дае РФ у якасці крэдыту - гэта проста плата за лаяльнасць, плата за тое, што Беларусь з'яўляецца адзінай пакуль краінай, з якой у расейцаў пакуль добрыя стасункі», - адзначыў эканаміст.

«Наробяць запазычанасцяў, а потым будуць слёзы размазваць па шчоках. І так сёння ў беларусаў па чатыры тысячы даляраў запазычанасцяў на чалавека. Думаю, што гэты працэс трэба заканчваць. Калі ў Беларусі будзе новы ўрад і новыя людзі і пойдзе абнаўленне, то першы крок, які павінны будуць зрабіць, - гэта проста расплаціцца за гэтыя дурныя пазыкі», - падкрэсліў Леанід Заіка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках