25 красавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ў Літву не пусцілі расейскіх матацыклістаў з савецкай сімволікай

49
З Беларусі ў Літву не пусцілі расейскіх матацыклістаў з савецкай сімволікай
Фотa: Scanpix

У Літву 30 красавіка не пусцілі дваіх расейскіх матацыклістаў.

Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзіў начальнік аддзела сувязяў з грамадскасцю Службы аховы дзяржмяжы Гедрус Мішуціс, паведамляе ru.DELFI.lt.

З яго слоў, матацыклісты 1971 і 1979 г.н. не маглі ўказаць мэту паездкі ў Літву, акрамя таго на адным з матацыклаў была савецкая сімволіка.

"А палове чацвёртай на Медынінкскім КПП памежнікі не прапусцілі дваіх расейскіх матацыклістаў. Адзін ехаў на матацыкле Suzuki з расейскімі нумарамі, другі на Honda з расейскімі нумарамі, абодвух не пусцілі, бо ў іх не было дакументаў, якія пацвярджаюць мэту паездкі, яны не маглі ўказаць мэту паездкі", - распавёў Мішуціс.

"На першым матацыкле была савецкая сімволіка, гэта была адна з прычын, паводле якой яго не пусцілі, былі розныя надпісы, пяціканцовая зорка", - дадаў ён.

Са слоў Мішуціса, паводле папярэдніх звестак, гэтых матацыклістаў не ўпусцілі ў Літву і летась у той жа час - і такую пастанову прынялі не толькі літоўскія, але і польскія памежнікі.

У канцы сакавіка гэтага года сябры расейскага байкерскага клуба "Начныя ваўкі", нягледзячы на пратэст супраць такой паездкі летась, зноў абвясцілі аб пераездзе з Масквы ў Бэрлін.

Нямецкія службы ў 2015 годзе анулявалі візы некаторых сябраў клуба "Начныя ваўкі", і не дазволілі ім прыехаць у Нямеччыну, - паводле звестак службаў, ваяўнічая паездка не спрыяе ўмацаванню стасункаў паміж Нямеччынай і Расеяй. Тады на пачатку траўня байкеры ўсклалі вянок ля помніка героям Чырвонай Арміі ў Вене.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках