19 красавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Твары

120

Такое адчуванне, што яшчэ крыху - і гэтаму дзядзьку з мікрафонам давядзецца проста даваць лататы.

«Вы ўжо, напэўна заўважылі, што нават нашыя браты - як вы любіце казаць, браткі - нас ужо выпіхваюць з Расеі».

«Нам трэба згуртавацца, па-беларуску - вытрымаць».

«Для мяне МАЗ гэта ўжо планка, ніжэй за якую апускацца нельга. Першае вам маё заданне - ніжэй нельга!»

«МАЗу быць! Быць заўсёды! І пры мне, і пасля мяне!»

«Я гэты завод захаваю, нават калі мне давядзецца злупіць з вас астатнюю скуру...»

Аляксандр Лукашэнка казаў і афарызмамі, і лозунгамі, казаў і рашуча, і даверліва. Але людзі... Твары...

Гэта ўжо не тыя, поўныя экстазу, сустрэчы прэзідэнта, якія былі дзесяць гадоў таму. Калі Лукашэнка вяшчаў, а натоўп ківаў у падтрымку. Калі ён смяшыў - і ўсе разам рагаталі. Калі ён абяцаў - і яму шчыра верылі.

Паглядзіце на гэтыя твары. Суровае зацятае маўчанне. Пры гэтым што ні чалавек - то эмоцыя.

Першы злева (ледзь бачны за спіной прамоўцы) - погляд з-пад ілба і ў бок. Нагледзеўся ўжо, мабыць, на прамоўцу. Наслухаўся.

Другі - рабацяга, скептычна кусае вус. Рукі ў кішэні. Вельмі магчыма, што і дуля ў кішэні. Бровы зведзеныя, погляд нядобры. Зусім не добры, як перад бойкай.

Далей: погляд у падлогу, рукі - у замок, юнае стварэнне, якога фатограф цікавіць, відавочна, больш, чым прамоўца... А вось і проста відавочная грымаса пагарды.

Нават ружовашчокі пенсіянер усміхаецца неяк крыва. Інтэлігент у акулярах, стоячы за спінамі таварышаў, наогул прыняў бычыную паставу. Ці вось дамы, якія яшчэ надоечы млелі і ад хрыпласці ў голасе, і ад саміх прамоў.... Адная на выступоўцу цяпер і глядзець не хоча, зло і раздражнёна адвяла позірк убок. А іншая ўсё яшчэ глядзіць. Але ўжо асуджана-жаласліва - як на мужа-п'яніцу, які чарговым разам нешта мармыча, каб апраўдацца...

Вось ён - электарат Лукашэнкі. На фота, пададзеным ягонай прэс-службай.

Не трэба сацыялагічных апытанняў, не трэба глыбокай аналітыкі. Усё - на тварах. Суровае зацятае маўчанне. Такое адчуванне, што яшчэ ледзь-ледзь - і гэтаму дзядзьку з мікрафонам давядзецца проста даваць лататы.

Святлана Калінкіна, Фэйсбук

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках