25 красавiка 2024, Чацвер, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле перавялі гадзіннікі з мэтай эканоміі электрычнасці

12
У Венесуэле перавялі гадзіннікі з мэтай эканоміі электрычнасці
ФОТА З САЙТА VREMYA4E.COM

У нядзелю ўвайшоў у дзеянне загад прэзідэнта Нікаласа Мадуры перавесці гадзіннік на паўгадзіны наперад.

Перавод гадзіннікаў у краіне, ахопленай энэргетычным крызісам, быў анансаваны яшчэ ў сярэдзіне красавіка.

Мера павінна дапамагчы скараціць спажыванне электрычнасці ў цёмны час дня, заявіў міністр навукі і тэхналогій краіны Хорхе Арэаза. Паводле ягоных слоў, начное выкарыстанне кандыцыянераў і асвятлення з'яўляюцца адным з самых вялікіх артыкулаў расходу энэргіі.

"Проста перавёўшы гадзіннікі на паўгадзіны наперад, мы будзем атрымліваць больш дзённага святла, і цямнець будзе не так рана", - сказаў міністр.

Венесуэла перажывае глыбокі энэргетычны крызіс, выкліканы працяглай засухай, праз якую гідраэлектрастанцыі краіны не могуць працаваць на поўную магутнасць.

Хоць Венесуэла мае значныя запасамі нафты, яна атрымлівае вялікую частку сваёй электраэнэргіі ад ГЭС. У канцы красавіка ў краіне пачаліся штодзённыя адключэнні электрычнасці.

Як і ў Расеі, экспарт нафты складае большую частку бюджэту Венесуэлы, і падзенне коштаў дрэнна адбіваецца на яе эканоміцы. У мінулым годзе ВУП Венесуэлы скараціўся на 5,7%, а інфляцыя дасягнула 180%.

Аналагічны энэргетычны крызіс праз засуху здарыўся ў краіне ў 2010 годзе. Тады прэзідэнт Уга Чавэс быў вымушаны ўвесці надзвычайнае становішча.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках