16 красавiка 2024, aўторак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прапагандыста Кісялёва знайшлі кватэру за некалькі мільёнаў даляраў

30

Дзмітрый Кісялёў за гатоўку купіў кватэру ў адным з самых дарагіх элітных жылых комплексаў Масквы.

Галоўны прапагандыст Крамля, тэлевядоўца, гендырэктар інфармагенцтва «Расія сёння» Дзмітрый Кісялёў з'яўляецца ўладальнікам кватэры на Каляровым бульвары плошчай 204 кв м, за якую заплаціў 4 603 000 даляраў або 162 мільёны расейскіх рублёў паводле курсу на момант набыцця.

Інфармацыю пра гэта ў сваім блогу пацвердзіў расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, каментуючы звесткі, якія распаўсюдзілі ў сеціве нібыта пасля «ўзлому» пошты Кісялёва і доступу да яго перапіскі праз электронную пошту і паведамленняў у WhatsApp, паведамляе pravda.com.ua.

Як адзначае Навальны, спасылаючыся на звесткі з Расрэестру, адрас «Каляровы бульвар, 2» - адзін з самых дарагіх элітных жылых комплексаў Масквы «Легенда Каляровага».

«Звярніце ўвагу, кватэру ён купіў без іпатэкі/крэдытаў, за гатоўку», - дадаў апазіцыянер.

Таксама, паводле звестак, размешчаных пасля «ўзлому», у перапісцы Кісялёў спрабаваў з дапамогай еўрапейскіх адвакатаў дамагчыся зняцця санкцый, якія супраць яго ўведзеныя ў ЕЗ.

«З перапіскі вынікае, што адвакаты ўжо былі гатовыя спыніць супрацоўніцтва з тэлевядоўцам праз тое, што той увесь час забываў ім заплаціць», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках