20 красавiка 2024, Субота, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэйв Льюіс: Да гульні з Нямеччынай падышлі на 10 балаў

Дэйв Льюіс: Да гульні з Нямеччынай падышлі на 10 балаў
Дэйв Льюіс
ФОТА: БЕЛТА

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў хакеі Дэйв Льюіс падвёў вынік другога спарынгу з камандай Нямеччыны (4:3).

Пра гэта Дэйв Льюіс распавёў у інтэрв'ю «Прессболу».

- Ці атрымалася ў Обэрхаўзэне ўбачыць тую гульню каманды, якую хацелі б бачыць у Санкт-Пецярбургу?

- Прынамсі, паляпшэнне відавочнае. Ужо абышліся без краху ў дэбюце, нядрэнна дзейнічалі ў няроўных складах, закідвалі, нават у меншасці зарабілі і рэалізавалі буліт... Але працаваць, вядома, яшчэ ёсць над чым. І дзеля чаго: наперадзе - вельмі няпростыя двубоі. Бачыце: фіны - наш першы спаборнік на чэмпіянаце свету - цяпер двойчы падолелі Расею.

- Ці адзначылі ў дзеяннях падапечных той самы аўтаматызм, які так жадаеце бачыць?

- Адказ падобны: мы адназначна на шляху да поспеху. Але ўсё яшчэ ў дарозе.

- Ці не занадта часта браты Касціцыны атрымліваюць дысцыплінарныя выдаленні?

- Сапраўды: яны гуляюць у камандзе настолькі значную ролю, што хацелася б іх больш бачыць на лёдзе, а не ў боксе для аштрафаваных. Цяпер пасля гульні яшчэ раз ім гэта падкрэсліў.

Гэта - з аднаго боку. З іншага - што да канкрэтна сённяшняга матчу, я так да канца і не зразумеў, за што выдалілі Сяргея. Калі за размовы, то "5+20" за гэта даецца першы раз у маёй кар'еры. І суддзі нічога не патлумачылі: рэферы ківалі на лайнсмэноаў: маўляў, гэта яны звярнулі ўвагу на недысцыплінаванасць Касціцына. Увогуле, не думаю, што гэты вялікі штраф быў заслужаным.

- Агулам задаволеныя працай першага звяна?

- І не толькі яго: Камароў і Паўлавіч правялі сёння выдатны матч. З аднаго боку, гэта выдатна. З іншага - вельмі ўскладняе трэнерскі выбар, хто апынецца ў ліку апошніх адсеяных.

- Гэта значыць да панядзелка у вас не будзе адказу?

- Можа не быць і пасля панядзелка, аж да серады. Тым больш што, зноў жа, паўплываць могуць траўмы. Матчы ў Обэрхаўзэне сталіся пашкоджаннямі для Волкава, Дзёмкава, Лінгле. Ацэньваць іх сур'ёзнасць цалкам будзем у пачатку тыдня.

- Мерыцеся ўнесці ў заяўку на чэмпіянат свету адразу ўсе 25 прозвішчаў, або прытрымаеце месца яшчэ для кагосьці з АХЛаўскіх абаронцаў?

- І на гэтае пытанне пакуль не гатовы адказаць. Будзем разважаць, разглядаць варыянты "за" і "супраць". У тым ліку і над тым, як выкарыстоўваць Плата. Дагэтуль абсалютна ўпэўнены толькі ў складзе першага звяна.

- У гульнях "Чэлендж" вы звычайна выкарыстоўвалі схему з васьмю абаронцамі. На чэмпіянаце свету прадоўжыце рабіць стаўку на гэты варыянт?

- Хутчэй занаадварот: аддамо перавагу варыянту "7 + 13".

- Як ацэніце гульні супраць Нямеччыны паводле 10-бальнай сістэмы?

- З пункту гледжання таго, як хлопцы аддаваліся гульні - 10 балаў. Акрамя, зразумела, праваленага першага перыяду пятнічнага матчу. За выканаўчае майстэрства - дзесьці "шасцёрка". У выніку, у суме - 7.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках