29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У веласіпедыстаў «Крытычнай масы» правялі ператрусы

19
У веласіпедыстаў «Крытычнай масы» правялі ператрусы

Міліцыя шукала карткі памяці ды іншыя носьбіты інфармацыі.

30 красавіка ў кватэрах Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенкі, затрыманых у пятніцу падчас велапрабегу «Крытычная маса», прайшлі ператрусы.

Як распавяла праваабарончаму цэнтру «Вясна» дзяўчына Станіслава Канавалава, у суботу яго прывялі дадому ў кайданках супрацоўнікі міліцыі. Пры суседзях, якія былі сведкі, правялі ператрус: шукалі карткі памяці ды іншыя носьбіты інфармацыі. У выніку забралі цвёрды дыск з кампутара, пасля чаго з'ехалі разам з затрыманым.

Аналагічная сітуацыя адбылася і ў іншага затрыманага - Дзмітрыя Паліенкі.

Паводле інфармацыі праваабаронцы Кірыла Кожанава, Паліенка і Канавалаў цяпер знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

У суботу ў афіцыйным твітэры ГУУС Менгарвыканкама з'явілася наступная інфармацыя: «Добрай раніцы. Але не для ўсіх. Неўзабаве падрабязнасці аб інцыдэнце з веласіпедыстамі. Для дваіх «пакатушкі» скончыліся кепска...».

Аднак адпаведная інфармацыя на сайце ГУУС дагэтуль не з'явілася.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у дачыненні да хлопцаў распачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу - «Хуліганства, учыненае паўторна, альбо групай асобаў». Паводле гэтага артыкула хлопцам можа пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле версіі міліцыі, якую агучыла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, веласіпедысты 29 красавіка не падпарадкаваліся патрабаванням міліцыі і ўчынілі бойку з супрацоўнікамі ДАІ.

Праваабаронцы ж сцвярджаюць, што байцы АМАПу затрымалі 6 чалавек, збівалі ў аўтобусе, а потым з затрыманымі жорстка абышліся ў пастарунку.

Чацвярых пасля складання пратаколаў адпусцілі.

«Крытычная Маса» - сустрэча ў адным месцы значнай колькасці веласіпедыстаў з наступным арганізаваным рухам групы па горадзе. Першы супольны заезд быў праведзены ў 1992 годзе ў Сан-Францыска. З тых часоў рух стаў папулярным у больш як 300 гарадах свету. Мэта «Крытычнай масы» - прасоўванне ровара як транспарту, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, барацьба за правы веласіпедыстаў на дарозе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках