29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 траўня можна паліць толькі ў спецыяльна адведзеных месцах

16
З 1 траўня можна паліць толькі ў спецыяльна адведзеных месцах

Дапаўненні і змены ў Правілы пажарнай бяспекі ў Беларусі ўвайшлі ў дзеянне.

Цяпер паленне на аб'ектах дапускаецца толькі ў спецыяльна адведзеных, абсталяваных і пазначаных паказальнікамі месцах, вызначаных загадам кіраўніка суб'екта гаспадарання. Такое патрабаванне не распаўсюджваецца на жылыя памяшканнi за выключэннем інтэрнатаў. Акрамя таго, скарэктаваныя патрабаванні да дзвярэй эвакуацыйных выхадаў, паведамляе БелТА.

Дзверы эвакуацыйных выхадаў на лесвічныя клеткі з калідораў, дзверы тамбур-шлюзаў, вестыбюляў, холаў, ліфтавых холаў, памяшканняў з масавым знаходжаннем людзей, а таксама вонкавыя эвакуацыйныя дзверы не дапускаецца замыкаць на замкі, якія не могуць быць адкрытыя знутры без ключа.

Змяніліся правілы карыстання адкрытага агню ўнутры будынкаў. У будынках, збудаваннях і памяшканнях забараняецца распальваць полымя, у тым ліку выкарыстоўваць свечкі, паходні ды іншыя агнявыя эфекты нават у сцэнічных пастаноўках. Выключэнні тычыцца толькі агню пры правядзенні службаў і абрадаў у культавых будынках і збудаваннях, а таксама пры агнявых работах.

З 1 траўня аб'екты гандлю, грамадскага харчавання, кірмашы, рынкі і выставы, якія не размешчаныя ў будынках адпаведнага класа функцыянальнай пажарнай небяспекі, не змогуць прадаваць тэхнічныя лёгкаўзгаральныя вадкасці, гаручыя вадкасці і газы (у тым ліку балоны з газам, лакафарбавыя вырабы, распушчальнікі, тавары ў аэразольнай упакоўцы), а таксама рэалізоўваць лёгкаўзгаральныя вадкасці. Гэтыя ды іншыя змены закліканы спрасціць Правілы пажарнай бяспекі, а таксама дазволяць выключыць супярэчнасці з будаўнічымі нормамі Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках