19 красавiка 2024, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінчанка» перамагла ў чэмпіянаце Беларусі ў валейболе сярод жаночых камандаў

«Мінчанка» перамагла ў чэмпіянаце Беларусі ў валейболе сярод жаночых камандаў

Жаночая каманда «Мінчанка» здабыла чэмпіянат 5-ы раз з моманту заснавання клуба.

У заключным туры фінальнага этапу, які прайшоў у сталічным спарткомплексе «Атлант», падапечныя Віктара Дубіцкага здолелі дамагчыся ў трох матчах дзвюх перамог. «Мінчанка» была мацнейшай за баранавіцкі «Атлант» 3:0, берасцейскае «Прыбужжа» 3:1 і саступіла чэмпіёну мінулага сэзону мазырскай «Перліне Палесся». Набраных балаў сталічнаму клубу выстарчыла, каб здабыць першае месца ў гэтым сэоне, паведамляе БелТА.

Выніковае становішча камандаў: 1. «Мінчанка» - 32 балы/12 матчаў, 2. «Перліна Палесся» - 30/12, 3. «Прыбужжа» - 15/12, 4. «Атлант» (Баранавічы) - 1/12. Найбольш тытулаванымі клубамі ў жаночым чэмпіянаце краіны ў валейболе з'яўляюцца менскі «Амкадор» і баранавіцкі «Атлант», на рахунку якіх па шэсць перамог.

Чэмпіёнскі тытул у мужчынскім першынстве раней здабыў менскі «Будаўнік», для якога перамога ў чэмпіянаце Беларусі стала сёмай запар. Па валейбольным клубным сэзоне былі названыя найлепшыя гульцы.

У жанчын адмысловымі прызамі адзначаны нападніца Аліна Каценя («Прыбужжа»), пасавальніца Ганна Копка («Перліна Палесся»), цэнтральная блакавальная Ганна Каліноўская-Гюнгер («Мінчанка»), лібэра - Алена Федарынчык («Мінчанка»).

Найлепшай гульчыхай чэмпіянату (MVP) прызнаная Кацярына Сіланцьева («Мінчанка»), Ганна Грышкевіч атрымала прыз «Адкрыццё сэзону». У мужчынскім чэмпіянаце найлепшымі гульцамі прызнаныя нападнік Радзівон Міскевіч («Будаўнік»), цэнтральны блакавальны Максім Марозаў («Будаўнік»), лібэра Станіслаў Забароўскі («Будаўнік»), пасавальнік Арцём Гарамыкін («БАТЭ-БДУ»). Адкрыццём закончанага чэмпіянату Беларусі ў валейболе названы Вячаслаў Шмат («Легіён», Абухава). Тытул найлепшага гульца (MVP) атрымаў Міхаіл Касач («Будаўнік»).

Валейбольны сэзон працягнецца выступам нацыянальных камандаў. Мужчынская і жаночая каманды ў траўні пачнуць падрыхтоўку да матчаў Еўралігі, турнір якой стартуе ў чэрвені.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках