20 красавiка 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францыск павіншаваў праваслаўных з Вялікаднем

1

Кіраўнік Рымскай каталіцкай царквы сардэчна павіншаваў праваслаўных хрысціянаў.

Папа Рымскі Францыск павіншаваў праваслаўных хрысціян са святам Вялікадня. Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры, паведамляе novayagazeta.ru.

Сваё паведамленне Францыск завяршыў фразай на грэцкай мове «Хрыстос уваскрос!».

Акрамя таго, пантыфік павіншаваў вернікаў пасля традыцыйнай пропаведзі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

«Накіроўваю сардэчнае вітанне вернікам Усходніх Цэркваў, якія адзначаюць сёння Святы Вялікдзень», - сказаў Папа Рымскі.

Нагадаем, сёлета 1 траўня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць галоўную дату ў рэлігійным календары - Уваскрэсенне Хрыстова. Гэта свята, якое сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, шлях ад зямлі да неба.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках