25 красавiка 2024, Чацвер, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Семярых «начных ваўкоў» не пусцілі ў Польшчу

21

Пасля 20-хвіліннага кантролю ў Тэрэспалі польскія памежнікі адправілі пуцінскіх байкераў назад у Берасце.

Семярых байкераў з арганізацыі «Начныя ваўкі» не прапусцілі праз польскую мяжу. Прычым сярод іх грамадзянства Расеі было толькі ў адной жанчыны. Астатнія - грамадзяне Славаччыны (чацвёра) і Нямеччыны (двое). Ехалі яны на 5 матацыклах і адным аўтамабілі.

Верхавод «ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў заявіў, што не разумее, як можна было не прапусціць у Еўропу «сваіх грамадзян».

Фотa: euroradio.fm

Матацыклісты з'явіліся на памежным пераходзе ў Тэрэспалі ў нядзелю блізу 13 гадзін. Пасля кантролю, які прадаўжаўся блізу дваццаці хвілін, іх адправілі назад, паведамляе польскі тэлеканал TVN24 (пераклад - «Радыё Свабода»).

«Мы не дазволілі ўезд сямі падарожнікам, якія заяўляюць аб сваёй прыналежнасці да мотаклуба «Начныя ваўкі», - заявіў прэс-сакратар Надбужанскага аддзелу памежнай аховы Польшчы.

«Прычынай забароны ўезду на тэрыторыю Польшчы была пагроза дзяржаўнаму ладу і грамадзкай бяспецы», - растлумачыў прэс-сакратар. Ён дадаў, што байкерам уручылі дакументы з пастановай, на якія яны могуць падаць апеляцыю.

У суботу ўвечары мяжу ў Тэрэспалі перасекла група да дваццаці «Начных ваўкоў» з пашпартамі краін Еўразвязу. Яны пераночылі ў Тэрэспалі і ў нядзелю раніцай чакалі на польскім баку мяжы рэшту групы.

Нагадаем, што сёння «Начных ваўкоў» не пусцілі таксама і ў Літву.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках