16 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыі метро «Пятроўшчына» міліцыянт збіў састарэлага чалавека

210

28 красавіка на станцыі метро «Пятроўшчына» ў Менску адбыўся канфлікт паміж міліцыянтам і старым.

У інтэрнэт трапіла відэа, дзе супрацоўнік праваахоўных органаў спецыяльна паставіў падножку пажылому мужчыне, каб той не змог утрымацца на нагах, паведамляе «Наша Нiва».

Са словаў аўтара відэа, міліцыянт спрабаваў прагнаць мужчыну з тэрыторыі метро «на падставе таго, што валацугам нельга знаходзіцца на тэрыторыі метрапалітэна, тым больш з сабакам».

Аўтар адзначае, што «мужчына сам не выяўляў агрэсіўных паводзін, сабака ж проста спакойна ляжаў побач з гаспадаром, пакуль яго не пачалі штурхаць з усёй моцы берцамі па рэбрах».

У выніку за старога заступілася жанчына, якая забрала яго ў міліцыянта.

Напісаць каментар 210

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках