25 красавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўвайшлі ў рэжым жорсткай эканоміі

16
Расейцы ўвайшлі ў рэжым жорсткай эканоміі
ФОТА: ROBERT KNESCHKE/SHUTTERSTOCK

Індэкс спажывецкай актыўнасці ў Расеі дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню.

Эканаміст Георгій Астапковіч патлумачыў прычыну: так доўга рэальныя даходы насельніцтва не падалі ўжо 20 гадоў.

Буйная амерыканская сацыялагічная кампанія Nielsen, якая працуе ў Расеі з 1989 года, правяла апытанне сярод расейцаў і высветліла, што індэкс спажывецкага даверу ў Расеі ў першым квартале 2016 года дасягнуў самых нізкіх значэнняў за ўсю гісторыю назіранняў. Як паказала апытанне, да эканоміі цяпер імкнуцца 76 адсоткаў расейцаў, паведамляе «Нямецкая хваля».

Так, 59% рэспандэнтаў цяпер адмаўляюцца ад выдаткаў на забавы, 61% - ад новага адзення, а 52% прызналіся, што перайшлі на больш танныя прадукты харчавання. У 18 адсоткаў наогул не застаецца свабодных грошай пасля выдаткоўвання на асноўныя патрэбы. Такім чынам аўтары даследавання робяць вывад, што стан расейскіх спажыўцоў можна ахарактарызаваць як «знясіленне».

Дырэктар Цэнтра кан'юнктурных даследаванняў пры Вышэйшай школе эканомікі Георгій Астапковіч у інтэрв'ю патлумачыў: расейцы даўно не перажывалі такога зацяжнога падзення даходаў, таму імкнуцца эканоміць. Адказваючы на пытанні журналістаў, Астапковіч падкрэсліў, што сітуацыя можа палепшыцца, але шмат у чым гэта залежыць ад коштаў нафты.

- Пакупніцкая актыўнасць расейцаў дасягнула гістарычнага мінімуму. Ці магчыма, што яна яшчэ знізіцца?

- Паводзіны грамадзян вытлумачальныя: рэальныя грашовыя даходы падаюць 17 месяцаў запар. Такога не назіралася амаль 20 гадоў. Рэальныя заробкі летась сышлі ў мінус да 10 адсоткаў.

Я цяпер чакаю запаволення падзення рэальных даходаў, спынення пакуль няма. Магчыма, мы выйдзем у нуль дзе-небудзь у канцы гэтага года. Спажыванне падае яшчэ і таму, што насельніцтва значна памяняла мадэль сваіх паводзінаў. Яно перайшло на выбарча-ашчадную мадэль.

Куплю тавараў працяглага попыту пакінулі «на потым». Шмат хто купляе толькі прадукты і імкнецца адкладаць грошы. Больш за ўсё гэта кранула беднае насельніцтва.

- А як сітуацыя будзе складвацца ў наступным годзе? Або пакуль рана казаць пра гэта?

- Цяпер цяжка гэта зрабіць. На жаль, эканоміка ў асноўным арыентаваная на попыт вуглевадароднай сыравіну і іншыя тавары традыцыйнага расейскага экспарту. Калі кан'юнктура ў свеце будзе паляпшацца, то дзяржава зможа зрабіць рэальныя крокі ў паляпшэнні жыцця насельніцтва.

Але пакуль гэта выглядае малаімаверна. Усім зразумела, як мінімум на 3-4 гады наступіў «мядзведжы» трэнд у вуглевадародах. А ў нас вельмі вялікая залежнасць ад іх.

- У даследаванні таксама сказана, гэта эканамічны крызіс адрозніваецца ад папярэдніх 2008-2009 гадоў больш зацяжнымі песімістычным настроямі. Так, 83 адсоткі насельніцтва чакаюць «не вельмі добрых» або «дрэнных» перспектыў працаўладкавання. У чым розніца гэтых крызісаў?

- У 2008 годзе падала эканоміка, але не памяншаліся і нават раслі рэальныя даходы насельніцтва. Цяпер адбываецца зацяжное падзенне даходаў - у гэтым прынцыповая розніца. Але не трэба забываць, што насельніцтва, як правіла, дае ацэнкі трэндавым метадам. То бок, калі цяпер ёсць падзенне, то яно і далей будзе прадказваць пагаршэнне сітуацыі. Калі хаця б месяц-два будуць расці даходы, то ўсё зменіцца.

- На гэтым тыдні кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў заявіў, што песімістычныя прагнозы расейцаў наконт эканомікі памылковыя. У адказ на меркаванні экспэртаў аб спадзе ВУП на 1,5-2 адсоткі ён заявіў, што «не дачакаюцца». Міністр настроены занадта аптымістычна?

- Я выдатна разумею Улюкаева. Гэта дзяржаўны чыноўнік «групы А» і яму паводле пасады належыць так выказвацца. Вы можаце сабе ўявіць, калі б выходзіў Ткачоў і казаў, што ў нас будуць падаць паказчыкі ў сельскай гаспадарцы або выходзіў бы Мень і казаў, што з будаўніцтвам у нас дрэнна?

Але патэнцыял у эканоміцы сапраўды ёсць. Апошнія апытанні прадпрымальнікаў паказваюць, што эканоміка адаптавалася. Хуткага росту не будзе, затое да нізкай інвестыцыйнай актыўнасці і турбулентнасці на валютным рынку бізнэс ужо прывык. У мяне агулам пазітыўныя погляды. Я не думаю пра рост, але тое, што мы можам падысці прынамсі да нуля паводле вынікаў 2016 года, цалкам рэальна.

- Што павінна рабіць дзяржава ў гэтай сітуацыі, каб палепшыць узровень спажывання?

- У першую чаргу трэба ўключаць механізмы росту эканомікі, каб павышалася падаткаабкладальная база. З ростам базы падвышаюцца даходы ў бюджэт, даходы бюджэту ідуць на падтрымку насельніцтва. Па-другое, трэба змагацца з інфляцыяй. Таму што яна б'е па насельніцтву ў першую чаргу.

Асабліва харчовая інфляцыя, яна ідзе апераджальнымі тэмпамі. Трэцяе - трэба неяк мінімізаваць валютную турбулентнасць, праз гэта насельніцтва таксама моцна пакутуе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках