25 красавiка 2024, Чацвер, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі не прапусцілі «Начных ваўкоў» у ЕЗ

47

1 траўня байкеры спрабавалі трапіць у Польшчу, якая загадзя абвясціла, што не пусціць удзельнікаў мотапрабегу "Дарогі Перамогі - На Бэрлін" на сваю тэрыторыю.

Польскія памежнікі не прапусцілі ў Еўразвяз расейскіх байкераў "Начных ваўкоў", паведамляе "Еўрарадыё".

У Берасці праз беларуска-польскую мяжу прабівалася група на 5 байках і адной легкавой машыне суправаджэння. У яе склад уваходзілі чацвёра грамадзян Славакіі, двое грамадзян Нямеччыны і адна расейка. Лідар "Начных ваўкоў" Аляксандр "Хірург" Залдастанаў праводзіў сваіх аднаклубнікаў да пункта пропуску, але сам праз мяжу не паехаў.

Беларускія памежнікі "Начных ваўкоў" прапусцілі на польскі бок, аднак ужо там ім адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Еўразвязу. Са слоў удзельніцы прабегу расейкі Марыны, польскія памежнікі не захацелі тлумачыць байкерам прычыну забароны на ўезд.

Марына: "Нам не далі ніякіх тлумачэнняў. Тлумачэнні, сказалі, на паперах, якія былі на польскай мове. Мы папрасілі перакладчыка, яго нам не далі. Патлумачыць на любой іншай мове нам адмовіліся. Сказалі, каб мы падпісалі гэтыя дакументы, але мы адмовіліся іх падпісваць, бо мы не можам прачытаць тое, пад чым павінны падпісацца".

Нагадаем, сёння частка "Начных ваўкоў" спрабавала патрапіць у ЕЗ праз Літву, але літоўцы таксама іх не пусцілі.

Летась"Начныя ваўкі" ўжо спрабавалі патрапіць у ЕЗ праз Берасце, але ў Тэрэспалі іх перапынілі польскія памежнікі.

В прошлом году "Ночные волки" уже пытались попасть в ЕС через Брест, но в Тересполе их развернули польские пограничники.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках