19 красавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два новыя выбухі ў Багдадзе: загінулі 22 чалавекі

У сталіцы Ірака Багдадзе выбухнулі два аўтамабілі, у выніку чаго загінулі найменей 22 чалавекі.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў мясцовай паліцыі паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Два новыя выбухі, якія грымнулі 11 траўня ў Багдадзе, забралі жыцці прынамсі 22 цывільных асоб", - гаворыцца ў паведамленні

Адзін выбух прагрымеў ля Кадхімія, які ў асноўным засяляюць мусульмане-шыіты.

Раён знаходзіцца на паўночным захадзе ірацкай сталіцы, ад выбуху замінаванага аўтамабіля тут загінулі 15 і паранены 33 чалавекі.

ФОТА: REUTERS/WISSM AL-OKILI

Іншая бомба выбухнула на камерцыйнай магістралі ў пераважна суніцкіх раёне Багдаду, ад гэтага выбуху загінулі 7 і параненыя 20 чалавек.

Крыніцы сцвярджаюць, што колькасць ахвяр двух апошніх выбухаў будзе толькі расці.

Раней паведамлялася, што 11 траўня ў першай палове дня ў выніку выбуху аўтамабіля ў шыіцкім раёне Багдаду загінулі 34 чалавекі, амаль 60 чалавек былі параненыя.

Адказнасць за тэракт у Садры ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках