29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт у Каліфорніі прызямліўся дагары нагамі

1
Самалёт у Каліфорніі прызямліўся дагары нагамі
Ілюстрацыйнае фота EWS.YKT.RU

Самалёт Cessna 208 здзейсніў у чацвер аварыйную пасадку, прызямліўшыся дагары нагамі ў вінаградніках блізу горада Фрэсна.

Лётчыку і 17 парашутыстам цудам удалося пазбегнуць гібелі, паведамляе ТАСС.

"У аднаматорнага Cessna 208 узнікла няспраўнасць рухавіка неўзабаве пасля вылету з аэрадрома цэнтра парашутнага спорту паўночней пункта Лодзі", - удакладніў афіцыйны прадстаўнік Федэральнага авіяцыйнага кіравання ЗША Ян Грэгар.

З яго слоў, пілот спрабаваў развярнуцца ў паветры і вярнуцца, аднак быў вымушаны здзейсніць жорсткую пасадку за 1,6 км ад аэрадрома.

Паводле звестак упраўлення супрацьпажарнай аховы раёна Вудбрыджу, самалёт сеў дагары нагамі непадалёк ад хуткаснай аўтатрасы.

"Калі я пад'ехаў, то ўбачыў, што лётчык з парашутыстамі стаяць колам цэлыя і здаровыя. Відавочна, яны знаходзіліся ў стане шоку. Ім неверагодна пашанцавала выжыць у катастрофе", - адзначыў лейтэнант супрацьпажарнай аховы Дэн Шмірэр.

З яго слоў, пасажыры дзякавалі пілоту, які праявіў вытрымку і майстэрства. Імкнучыся пазбегнуць катастрофы, ён праляцеў пад правадамі ліній электраперадачы і ў апошні момант паспеў ухіліцца ад прамога тарана жылога дома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках