26 красавiка 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні грузавік збіў траіх чалавек на пешаходным пераходзе

12

Двое пешаходаў былі тэрмінова шпіталізаваныя пасля няшчаснага выпадку.

У Горадні грузавік збіў траіх чалавек на пешаходным пераходзе. ДТЗ адбылося блізу 8 гадзін раніцы 13 траўня на Скідзельскай шашы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама, людзі выйшлі з аўтобуса і пераходзілі ажыўленую вуліцу. Некалькі аўтамабіляў спыніліся, каб іх прапусціць, а грузавік ГАЗ, які ехаў за імі, спыніцца не паспеў. Яго кіроўца, каб пазбегнуць сутыкнення, павярнуў у правы бок і зачапіў пешаходаў.

Двое чалавек шпіталізаваныя, адзін з іх атрымаў цяжкія траўмы (паводле папярэдняй інфармацыі).

Фота: gaigrodno.by
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках