20 красавiка 2024, Субота, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы матацыкліст «пратараніў» таксі

36

У выніку аварыі абодва кіроўцы загінулі.

У Воршы матацыкл урэзаўся ў таксі, у выніку чаго абодва кіроўцы загінулі, паведамляе БелТА са спасылкай на кіраўніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярогіна.

ФОТА: BELTA.BY

На скрыжаванні вул. Леніна з вул. Шаўчэнкі 15 траўня каля дзвюх гадзінаў ночы адбылося сутыкненне аўтамабіля таксі маркі «Нісан Альмера», за рулём яго быў 60-гадовы кіроўца, і матацыкла «Кавасакі», якім кіраваў 25-гадовы хлопец.

ФОТА: BELTA.BY

Ад атрыманых траўмаў абодва кіроўцы, жыхары Воршы, загінулі.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца іншамаркі выязджаў з другараднай дарогі на галоўную, па якой рухаўся матацыкліст. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца, адбываецца следства.

ФОТА: BELTA.BY
Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках