20 красавiка 2024, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам Ford рэзнуўся ў аўто міліцыі

У выніку ДТЗ Ford адкінула на абочыну, ён загарэўся.

Учора раніцай у вёсцы Лугавая Слабада, што пад Менскам, можна было ўбачыць дзіўную з’яву на адной з вуліц. Аскепкі ад разбітых аўтамабіляў, на газоне - абгарэлы кузаў легкавіка са слядамі сутыкнення, якія прыпалі на пярэднюю частку. Ад машыны засталіся практычна толькі металічныя часткі. Агнём была пашкоджаная драўляная агароджа дома, піша onliner.by. У ДАІ паведамілі, што да ўзгарання машыны - а калісьці гэта быў Ford Sierra - кіроўца рэзнуўся ў патрульнае аўто.

Фота: 5555max/onliner.by

«Кіроўца Ford учыніў ДТЗ з патрульна-паставым аўтамабілем ВАЗ-2107, - напісаў карыстальнік нашага форуму 5555max. - Аўтамабіль міліцыі стаяў на праезнай частцы. У выніку ДТЗ Ford адкінула на абочыну, ён загарэўся».

У ДАІ Менскага раёна пацвердзілі словы карыстача форуму:

«Сапраўды, ВАЗ стаяў, калі ў яго рэзаўся Ford. Адразу пасля ўдару апошняе аўто загарэлася. Ніхто не пацярпеў, кіроўца (1977 г. н.) Ford паспеў выбрацца. Паводле папярэдняй версіі, ён знаходзіўся ў стане ап'янення. Вынікі медыцынскага даследавання стануць вядомыя пазней».

Фота: 5555max/onliner.by
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках