19 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзян Беларусі на борце самалёта EgyptAir не было

Грамадзян Беларусі на борце самалёта EgyptAir не было
ФОТА: ТАСС/ТАЦЦЯНА БЕЛЯКОВА

Крыніцы ў EgyptAir паведамляюць, што самалёт упаў у Міжземнае мора.

Грамадзян Беларусі на борце зніклага самалёта EgyptAir не было. Пра гэта БелТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Паводле звестак авіякампаніі EgyptAir грамадзян Беларусі на борце зніклага самалёта не было, сказаў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася, самалёт егіпецкай авіякампаніі EgyptAir, які рухаўся з Парыжа ў Каір, знік з радараў дыспетчараў.

Паводле інфармацыі авіякампаніі, лайнер паспеў увайсці ў паветраную прастору Егіпта на 10 міль. Калі сувязь з ім абарвалася, ён знаходзіўся на вышыні блізу 11 тыс. м. На борце A320, паводле ўдакладненых звестак, было 56 пасажыраў (з іх трое дзяцей) і 10 сябраў экіпажа.

Крыніцы ў EgyptAir паведамляюць, што самалёт упаў у Міжземнае мора.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках