Дыктатар памяняў месца свайго нараджэння
56- 2.05.2016, 8:49
- 15,269
На гэты раз Лукашэнка заявіў, што нарадзіўся ў Воршы.
Карыстальнікі звярнулі ўвагу на заяву беларускага дыктатара, які сказаў, што нарадзіўся ў горадзе Ворша, пры тым, што на самой справе ён нарадзіўся ў пасёлку Копысь.
Пра гэта Лукашэнка сказаў 1 траўня падчас наведвання Спаса-Праабражэнскага храма ў Шклове.
«Я хацеў бы павіншаваць усіх вас з гэтым доўгачаканым і светлым святам. Наогул у гэты дзень я заўсёды бываю ў цэрквах, у маленькіх вёсках няхай гэта будзе на захадзе Беларусі, няхай гэта будзе на поўначы Віцебскай вобласці або ж у Воршы, дзе я нарадзіўся...», - сказаў кіраўнік.
«Лукашэнка памяняў месца нараджэння? Цяпер Ворша! Тая самая Ворша, пад якой у 1514 годзе...», - адзначылі на старонцы «Радыё Свабода» ў Facebook.