28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двум веласіпедыстам «Крытычнай масы» пагражае да 6 гадоў зняволення

9
Двум веласіпедыстам «Крытычнай масы» пагражае да 6 гадоў зняволення
Фота: vk.com

Веласіпедыстам Станіславу Канавалаву і Дзмітрыю Паліенку будзе пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі за хуліганства, калі іх справы дойдуць да суда.

Паводле звестак ПЦ «Вясна», у менскай гарадской міліцыі на двух удзельнікаў веласіпеднай акцыі «Крытычная маса», якая праходзіла ў Менску 29 красавіка і была спыненая міліцыяй, распачатыя крымінальныя справы паводле 2 частцы 339 артыкула Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул аб аказанні супраціву супрацоўніку міліцыі, які спыняе хуліганства.

Раніцай 2 траўня ў менскай гарадской міліцыі інфармацыю пра распачынанне крымінальных спраў на Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенку не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Матэрыял ёсць, але яго трэба яшчэ ўзгадніць», - сказаў кіраўнік прэс-службы ГУУС Менска Аляксандр Ластоўскі.

29 красавіка ў Менску былі затрыманыя больш за 10 веласіпедыстаў, якія сабраліся на акцыю «Крытычная маса» з мэтай прадэманстраваць уладам недахопы веласіпеднага руху па вуліцах горада. Са слоў затрыманых веласіпедыстаў, з імі абыходзіліся вельмі жорстка, у тым ліку збівалі. Большасць затрыманых адпусцілі, але Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенку пакінулі ў пастарунку.

Паводле звестак «Вясны», 30 красавіка ў кватэры веласіпедыста Станіслава Канавалава прайшоў ператрус, у яго забралі жорсткі дыск кампутара. Тады ж стала вядома пра пагрозу завядзення супраць веласіпедыста крымінальнай справы за хуліганства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках