25 красавiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: У «Дынама» павінен быць яркі атакуючы стыль

Крэйг Вудкрафт: У «Дынама» павінен быць яркі атакуючы стыль
Крэйг Вудкрафтам
ФОТА: PRESSBALL.BY

Галоўны трэнер менскага хакейнага «Дынама» распавёў, якімі будуць яго першыя крокі на новай пасадзе.

«Першым маім крокам у якасці галоўнага трэнера стане перагляд свежым поглядам складу клуба. У рамках гэтага перагляду мы будзем весці перамовы з усімі гульцамі. Зробім кваліфікацыйныя прапановы ўсім гульцам «Дынама», для каго гэта магчыма па рэгламенце. Усім легіянерам, якія пакінулі каманду, удзячныя. Без выключэння. Цэнім уклад, які яны ўнеслі ў агульную камандную справу. Працягнем перамовы з замежнымі гульцамі, але будзем шукаць і новыя шляхі ўзмацнення складу», - распавёў Крэйг Вудкрафт.

Трэнер падкрэсліў, што гэта не азначае, што для Чычу, Шчахуры, Веске і Гласа дзверы клуба назаўжды зачыненыя.

«Але мы шукаем новыя шляхі, новыя опцыі. Хочам вывучыць рынак лепш. Гульцам да 29 гадоў ужо зробленыя кваліфікацыйныя прапановы. З астатнімі, неабмежавана свабоднымі агентамі, таксама будуць праводзіцца перамовы, усё будзе залежаць ад таго, наколькі паспяхова яны будуць прасоўвацца, наколькі хутка. Будзем размаўляць з усімі. Ці будзе запрошаны яшчэ адзін брамнік? Пакуль гэта не абмяркоўвалася», - гаворыць галоўны трэнер менскага «Дынама».

Крэйг Вудкрафт таксама распавёў, які гульнявы стыль ён будзе прышчапляць сталічнай камандзе:

«Дынама» да мяне гуляла больш у абарончы хакей, глыбока адыходзілі назад. Я ж паспрабую прышчапіць калектыву хуткі, атакуючы яркі выразны агрэсіўны стыль. Мы павінны кантраляваць шайбу, калі мы яе не кантралюем, абавязаны за ёй паляваць».

Нагадаем, 28 красавіка канадзец Крэйг Вудкрафт быў прызначаны новым галоўным трэнерам менскага «Дынама».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках