19 красавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ прызначыла на лета дадатковыя цягнікі да курортаў Чорнага і Азоўскага мораў

1
БЧ прызначыла на лета дадатковыя цягнікі да курортаў Чорнага і Азоўскага мораў

Працягнуць таксама курсаваць з Менска круглагадовыя цягнікі да Адлера, Анапы і Мінеральных Вод.

Беларуская чыгунка прызначыла на летні перыяд дадатковыя цягнікі да курортаў Чорнага і Азоўскага мораў, паведамляе БелТА.

Цягнік міжнародных ліній №100/99 Менск-Новааляксееўка будзе курсаваць штодня з 3 чэрвеня да 17 верасня. Час адпраўлення са сталіцы - 7.44, прыбыццё ў Новааляксееўку - 9.25 наступнага дня.

У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Новааляксееўкі а 22.09 і прыбываць у Менск а 00.07. З 15 чэрвеня да 15 верасня прызначаны цягнік міжнародных ліній №284/283 Баранавічы-Менск-Херсон. Склад будзе адпраўляцца з Баранавіч і Менска паводле няцотных чыслаў, з Херсона - паводле цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескі - 11.00, станцыі Менск-Пасажырскі - 13.48, прыбыцця ў Херсон - 12.42 наступнага дня. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона а 15.12, прыбываць а 13.44 у Менск, а 16.56 - у Баранавічы.

Акрамя таго, з 2 чэрвеня цягнік міжнародных ліній №94/93 Менск-Адэса будзе выязджаць з Менска па цотных чыслах, з Адэсы - па няцотных. Час адпраўлення са сталіцы - 13.48, прыбыцця ў Адэсу - 12.05 наступнага дня. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Адэсы а 15.49 і прыбываць у Менск а 13.44.

Працягнуць таксама курсаваць з Менска круглагадовыя цягнікі да Адлера, Анапы і Мінеральных Вод.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках