20 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Незалежнасці з'явіліся фотафіксатары

1

Камеры пачалі працаваць 2 траўня і будуць ажыццяўляць фіксацыю парушэнняў хуткаснага рэжыму ў абодвух напрамках кожны дзень да канца траўня.

Цяпер камеры фотафіксацыі з'явіліся і на праспекце Незалежнасці ў Менску. Пакуль кантроль устаноўлены на двух кропках, абедзве недалёка ад Уручча. Новаўвядзенне часовае, камеры пачалі працаваць сёння і будуць ажыццяўляць фіксацыю парушэнняў хуткаснага рэжыму ў абодвух напрамках кожны дзень да канца траўня, паведамляе onliner.by.

Першая кропка знаходзіцца на праспекце Незалежнасці каля будынка нумар 156 (АЗС «Беларуснафта»). Інакш кажучы, гэта раён пуцеправода на развязцы праспекта і МКАД. Тут камеры будуць працаваць з 7:00 да 20:00 па цотных днях гэтага месяца.

А па няцотных днях мабільныя датчыкі фотафіксацыі будуць ўстанаўліваць у раёне перасячэння праспекта з вуліцай Рагачоўскай у кірунку да мяжы горада. Час працы той жа.

Выключэнне складуць выхадныя дні 9 і 10 траўня.

Абмежаванні на кожным з участкаў - 80 км/г і для легкавых, і для грузавых аўтамабіляў.

- Мера вымушаная і звязана са шматлікімі парушэннямі на гэтых участках, а таксама іх падвышанай аварыйнасцю, - растлумачылі ў ДАІ Менска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках