28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне
Фото: bymedia

Перыяд рэгістрацыі прадоўжыцца да 1 чэрвеня.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Як і летась, абітурыент зможа прыйсці ў пункт рэгістрацыі ў адным горадзе, але аформіцца для здачы ЦТ у іншых гарадах.

Абітурыента на ЦТ можа зарэгістраваць блізкі сваяк, якому пры сабе трэба мець натарыяльна завераную даверанасць і ксеракопію пашпарта. Такія ж дакументы спатрэбяцца для атрымання дакументаў аб выніках ЦТ.

Час працы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00 (у суботнія (14 і 28 траўня) і нядзельныя дні (22 траўня) - з 9.00 да 18.00). Інфармацыя аб пунктах рэгістрацыі прадстаўленая ў раздзеле «Абітурыенту. Тым, хто паступае ў ВНУ. Прыём-2016» на партале Міністэрства адукацыі або ў раздзеле «Пункты рэгістрацыі» на сайце РІКВ.

Нагадаем, што пры рэгістрацыі абітурыент падае заяву на свой выбар на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (запаўняецца ў пункце рэгістрацыі супольна з работнікам пункта рэгістрацыі). Абітурыент павінен падаць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне ўцекача), або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, што сведчыць асобу.

Пасля падачы заявы абітурыент атрымлівае ў работніка пункта рэгістрацыі асабісты рахунак і плаціць за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Упершыню ў гэтым годзе аплата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у ЦТ будзе праводзіцца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) сумай 0,1 базавай адзінкі (Br21 тысяч) за адзін навучальны прадмет.

Пасля заканчэння рэгістрацыі і пацвярджэння факта аплаты за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ абітурыент атрымлівае пропуск. Пропуск уважаецца за зарэгістраваны, калі на ім ёсць пячаць установы, вызначанай пунктам рэгістрацыі на ЦТ, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і рэгістрацыйны нумар.

Нагадаем, што выпрабаванні пройдуць з 13 да 27 чэрвеня. 13 чэрвеня - беларуская мова, 14. чэрвеня - расейская мова, 16 чэрвеня - грамадазнаўства, 18 чэрвеня - біялогія, 19 чэрвеня - матэматыка, 21 чэрвеня - гісторыя Беларусі, 23 чэрвеня - хімія, 24. чэрвеня - фізіка, 25 чэрвеня - замежная мова (ангельская, нямецкая, французская, гішпанская, кітайская), 27 чэрвеня - сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія. Пачынацца ЦТ будзе аб 11.00.

Рэзервовы дзень праходжання ЦТ - 5 ліпеня. ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень будзе праходзіць у БДУ. Тэрміны рэгістрацыі ў рэзервовы дзень: 28 чэрвеня - 1 ліпеня. Так званае ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ-2016 па беларускай або расейскай мове для абітурыентаў складзе ад 0 да 9 балаў, выключаючы некаторыя філалагічныя спецыяльнасці, дзе яно знаходзіцца ў дыяпазоне ад 0 да 19 балаў (уключна).

У 2016 годзе нездавальняючымі адзнакамі ўважаюцца: у першым прадмеце профільнага іспыту - матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - ад 0 да 14 балаў (уключна); гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (ангельская, нямецкая, французская, гішпанская, кітайская) - ад 0 да 19 (уключна); у другім прадмеце профільнага іспыту - матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - 0 да 9 (уключна); гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, геаграфія, замежныя мовы (ангельская, нямецкая, французская, гішпанская, кітайская) - ад 0 да 14 (уключна).

Ніжнія парогавыя значэнні адзнак ЦТ у ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпамежкамітэта, на вайсковыя факультэты грамадзянскіх ВНУ, а таксама ў ВНУ па групах спецыяльнасцяў «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «Аграінжынер», у МУС (толькі на месцы дадатковага набору) па такіх прадметах, як беларуская мова, расейская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (ангельская, нямецкая, французская, гішпанская, кітайская), - устаноўленыя ад 0 да 4 балаў (уключна).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках