20 красавiка 2024, Субота, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: на трасе М6 абстралялі камеру фотафіксацыі

9

На камеры засталося 13 слядоў ад трапляння з пнеўматычнай зброі.

«Хтосьці вельмі пакрыўдзіўся на камеру фіксацыі хуткасці, усталяваную на трасе М6 паміж Іў’ем і Валожынам», - напісаў Аляксандр, які зрабіў здымак гэтай самай камеры. Як бачна на здымку, хтосьці абстраляў з пнеўматычнай зброі корпус камеры.

На камеры засталося 13 слядоў ад трапляння з пнеўматычнай зброі, наскрозь метал не прабіты.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Па размяшчэнню слядоў можна зрабіць выснову, што стралялі з блізкай адлегласці. Хутчэй за ўсё, з пнеўматычнага пісталета, піша "АвтоГродно". Як распавёў аўтар здымка, пашкоджанні на камеры ён заўважае ўжо цягам месяца, а сёння наважыўся іх сфатаграфаваць.

У Беларусі гэта далёка не адзіны выпадак «замаху» на камеры хуткасці. Іх білі нагамі, залівалі фарбай і нават спальвалі. Калі атрымоўвалася затрымаць вінаватых, распачыналі крымінальныя справы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках