25 красавiка 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе М6 Volkswagen на велізарнай хуткасці пратараніў УАЗ з вайскоўцамі

2

Сур'ёзная аварыя адбылася ўдзень 2 траўня на трасе Менск-Гародня.

Кіроўца Volkswagen Sharan ехаў па трасе і недалёка ад з'езду на Ліду на велізарнай хуткасці рэзнуўся ў спадарожны УАЗ вайскоўцаў. Пасля сутыкнення пазадарожнік вылецеў у кювет і некалькі разоў перакуліўся, паведамляе ДАІ Гарадзенскай вобласці.

- На месцы было зразумела, што ў VW ехала п'яная кампанія. Адзін з пасажыраў прызнаўся, што кіроўца гнаў з хуткасцю 190 км/г, нібыта ён прасіў яго ехаць марудней, - распавёў AutoGrodno.by чытач Аляксандр, які быў на месцы ДТЗ.

У ДАІ адзначылі, што паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца і 4 пасажыры VW былі п'яныя.

У выніку ДТЗ двое пасажыраў Volkswagen, а таксама кіроўца і пасажыр УАЗ (апошні вылецеў з аўтамабіля пры перакульванні) атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў лякарню.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках