28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Піва можа спрыяльна ўплываць на здароўе і фігуру

23
Навукоўцы: Піва можа спрыяльна ўплываць на здароўе і фігуру

Навукоўцы Арэгонскага ўніверсітэта (ЗША) высветлілі, што ўжыванне піва можа дабра ўплываць на арганізм чалавека.

Даследчыкі правялі экспэрымент з 48 мышамі мужчынскага полу, якіх падзялілі на дзве групы. Першая група цягам трох месяцаў атрымлівала толькі тыя прадукты, якія ўтрымлівалі тлушч, грызунам з другой групы давалі 30-60 міліграм ксантагумалу на адзін кілаграм вагі, піша hitech-news.ru.

Пазней высветлілася, што паддоследныя жывёлы з другой групы важылі на 22 адсоткі менш, чым мышы, якія не атрымлівалі ўказаны флаваноідаў. Акрамя таго, узровень халестэрыну ў арганізме ў грызуноў паменшыўся на 80 адсоткаў.

Хоць рэчыва, якое знаходзіцца ў піве, і спрыяе паляпшэнню стану здароўя, ўсё ж, пераацэньваць яго ўплыў нельга. Бо для таго, каб атрымаць такую ж карысць, як у мышэй, трэба спажыць за дзень прыкладна 1750 літраў напою. На практыцы гэта немагчыма, але нейкі невялікі станоўчы эфект усё ж можа назірацца, калі піць піва сярэднімі аб'ёмамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках