29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі пяць расейскіх самалётаў

4
Знішчальнікі NATO перахапілі пяць расейскіх самалётаў

ВПС NATO з 25 да 30 красавіка пяць разоў падымаліся ў паветра для перахопу расейскіх самалётаў над Балтыйскім морам.

Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Літвы, піша РБК.

26 красавіка знішчальнікі былі паднятыя на трывогу з авіябазы Шаўлі, яны суправадзілі Су-27, які выляцеў з Калінінграда.

«Самалёт ляцеў у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам, не перадаўшы папярэдне план палёту, без выкарыстання бартавога транспандэра і без падтрымання сувязі з цэнтрамі кіравання паветраным рухам», - адзначылі ва ўстанове.

27 красавіка аналагічны інцыдэнт паўтарыўся з самалётам Іл-38, 28 красавіка знішчальнікі паветранай паліцыі NATO двойчы падымаліся для перахопу Іл-18 і Іл-38, а 29 красавіка быў перахоплены Іл-20, паведамілі ў літоўскім міністэрстве.

У пачатку красавіка амерыканскі чыноўнік паведаміў CNN, што побач з эсмінцам ЗША ў Балтыйскім моры «вельмі блізка» праляталі расейскія бамбавікі Су-24 без узбраення. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры назваў інцыдэнт «неразумным» і «правакацыйным».

Расейскі Су-27 29 красавіка зрабіў «бочку» над амерыканскім самалётам-выведнікам у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам. Расейскі Су-27 наблізіўся на адлегласць амаль 25 футаў (7,62 метра) ад крыла амерыканскага самалёта RC-135, а затым выканаў над ім фігуру вышэйшага пілатажу «бочка», апынуўшыся па іншы бок ад борта ВПС ЗША.

Як адзначылі вайсковыя чыноўнікі ЗША, манеўр расейскага знішчальніка ствараў пагрозу бяспецы для экіпажа амерыканскага RC-135.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках