16 красавiка 2024, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ у інтэрнэт выклалі базу нумароў аўтамабіляў са звесткамі ўладальнікаў

2
У РФ у інтэрнэт выклалі базу нумароў аўтамабіляў са звесткамі ўладальнікаў
ФОТА З САЙТА STALMAG.BY

У інтэрнэце з'явіўся рэсурс autonum.info, які прапануе паводле нумара аўтамабіля вызначыць яго марку, а таксама імя ўладальніка і яго тэлефон.

Атрымаць гэтыя звесткі можна як на сайце, так і праз запыт у Telegram, піша «Медуза».

На сайце сэрвісу сцвярджаецца, што база сфармаваная самімі карыстальнікамі, што дасылаюць інфармацыю, і прызначана, напрыклад, для таго, каб знайсці ўладальнікаў аўтамабіляў, якія замінаюць праезду.

Колькасць унесеных у базу пошуку нумароў на сайце не раскрываецца, кантакты распрацоўшчыкаў сэрвісу не пазначаныя. З рэгістрацыйных звестак вынікае, што сайт autonum.info зарэгістраваны 1 красавіка 2016 года і размяшчаецца ў Нідэрландах.

Выбарачная праверка, пішуць «Ведомости», паказала, што пад нумарам аўтамабіля на сайце ў 70-80 адсоткаў выпадкаў знаходзяцца сапраўдныя імёны аўтаўладальнікаў і актуальныя нумары іх тэлефонаў. Пры гэтым аўтаўладальнікі, чые звесткі маюцца ў базе, паведамілі, што інфармацыю пра сябе рэсурсу не падавалі.

На думку экспэртаў, апытаных выданнем, сайт выкарыстоўвае кампіляцыю баз звестак ДІБДР і іншых арганізацый, напрыклад, страхавых кампаній, а таксама інфармацыю з адкрытых крыніц.

Прэс-сакратар Раскамнагляду Вадзім Ампелонскі заявіў, што нагляднае ўстанова ведае пра autonum.info. Пытанне пра выкананне заканадаўства пра персанальныя звесткі аналізуецца, сказаў ён. У МУС на запыт выдання не адказалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках