25 красавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйная аварыя адбылася ў Клецкім раёне

12

У ДТЗ загінула дзяўчынка, яшчэ 7 чалавек трапілі ў лякарню.

Аварыя адбылася ўчора каля 16.00. Пры сутыкненні аўтамабіляў "Форд" і "Мазда" загінула 10-гадовая пасажырка "Мазды", астатнія пасажыры і кіроўцы дзвюх машын – усяго 7 чалавек – з траўмамі рознага характару былі шпіталізаваныя.

Следча-аператыўная група працуе на месцы дарожна-транспартнага здарэння. Для высвятлення абставінаў следчыя УСК Менскай вобласці, супрацоўнікі ДАІ і спецыялісты ДКСЭ аглядаюць месца здарэння, праводзяць іншыя неадкладныя следчыя дзеянні.

Паводле факту ДТЗ распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках